народ, асн. насельніцтва Малдовы (2,8 млн.чал.). Жывуць таксама на Украіне (324,5 тыс.чал.), у Расіі (172,7 тыс.чал., 1992). Агульная колькасць 3,35 млн.чал. Гавораць на малдаўскай мове. Вернікі — праваслаўныя. У 1996 на Беларусі створана абшчына М. «Малдова».