вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на У ад г.п. Брагін, 154 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 582 ж., 207 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.