МАГНОЛІЯПСІ́ДЫ (Magnoliales),
парадак двухдольных раслін.
Вечназялёныя і лістападныя дрэвы і кусты. Лісце з прылісткамі або без іх. Кветкі спіральныя, спірацыклічныя, часта з доўгай воссю, адзіночныя ці ў суквеццях. Калякветнік просты або дыферэнцыраваны на чашачку і вяночак. Тычынкі пераважна шматлікія, часта стужкападобныя.
Літ.:
Жизнь растений.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)