МІЧУ́ЛІС Эдмунд Францавіч (н. 22.2.1937, с. Дзірцыемскае Тукумскага р-на, Латвія),
бел. юрыст, педагог. Ген.-маёр. Канд. юрыд. н. (1968), праф. (1992). Засл. юрыст Беларусі (1996). Скончыў Акадэмію КДБ СССР (1964). З 1967 у ваен. навуч. установах Масквы і Мінска. З 1978 у Ін-це нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь (у 1978—84 нач. кафедры, нам. нач. ін-та). З 1988 нам. начальніка Акадэміі ФСБ Расіі. З 1996 у Мінскім ін-це кіравання, з 1998 заг. кафедры. Навук. працы па праблемах крымін. права і крыміналогіі. Адзін з аўтараў прац «Дзяржаўныя злачынствы» (1974), «Савецкае крымінальнае права» (1981), «Савецкая крыміналогія. Спецыялізаваны курс» (1987). Удзельнічаў у распрацоўцы законаў СССР і Беларусі.
Тв.:
Уголовное право Республики Беларусь. Особенная часть. Мн., 2001 (у сааўт.);
Преступления против государства, порядка управления и интересов службы. Мн., 2002 (у сааўт.).
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)