вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе г.п. Обаль — в. Убоіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на 3 ад г.п. Шуміліна, 70 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Обаль. 190 ж., 71 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік партызанам і воінам-землякам.