ЛЯБЕ́ДНІК (Atriplex),
род кветкавых раслін
Адна- і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты. Лісце чаргаванае, часта, як і сцёблы, з мучністым налётам. Кветкі у клубочках, сабраных у коласападобныя ці мяцёлчатыя суквецці, песцікавыя пераважна без калякветніка. Плод — аднанасенны арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)