ЛЫСЕ́НКА Пётр Фёдаравіч
(н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. археолаг. Д-р гіст.н. (1988), праф. (1993). Брат А.Ф.Лысенка. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). З 1964 у Ін-це гісторыі Hau. АН Беларусі: навук. супрацоўнік, заг. сектара, з 1988 заг. аддзела сярэдневяковай археалогіі. Даследаваў курганы 11—12 ст., стараж. гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. Вывучае абарончыя ўмацаванні, планіроўку, забудову, рамёствы, гандаль, структуру гаспадаркі, культ. сувязі стараж. гарадоў Беларусі. Рэканструяваў даследаваныя часткі стараж. Турава, Брэста 13 ст., Пінска 15 ст. Вынікам шматгадовых доследаў у Брэсце стала стварэнне археал. музея «Бярэсце».
Тв.:
Города Туровской земли. Мн., 1974;
Берестье. Мн., 1985;
Открытие Берестья. Мн., 1989;
Дреговичи, Мн., 1991;
Древний Пинск, XI—XIII вв. Мн., 1997;
Туровская земля XI—XIII вв. Мн., 1999.
т. 9, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)