вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., на р. Горна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 71 км ад чыг. ст. Рагачоў. 420 ж., 139 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.