ЛО́ТВІНЫ,

возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 0,42 км2, даўж. больш за 1,4 км, найб. шыр. 490 м, найб. глыб. 15,1 м, даўж. берагавой лініі каля 3,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км2. Схілы катлавіны выш. 13—20 м (на Пд і ПдУ 3—7 м), пад лугам, на 3 параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Найб. глыбокая паўд.-зах. ч. возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20% пл. возера. На Пд выцякае ручай у р. Мядзелка.

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)