ЛЕКСІКАЛІЗА́ЦЫЯ,
ператварэнне элемента мовы (марфемы, словаформы) ці спалучэння слоў (словазлучэння) у асобную лексічную адзінку. Прыватнымі выпадкамі Л. з’яўляюцца: ператварэнне службовай марфемы (афікса) у слова: «акмеісты, футурысты і іншыя істы»; ператварэнне назоўнікаў у творным склоне ў прыслоўе («зайцам» — «ехаць зайцам»); ператварэнне словазлучэння ў слова: «мабыць» (з «мае быць»); фразеалагізацыя, узнікненне ідыяматычнага словазлучэння з свабоднага: «дагары нагамі», «шыварат навыварат» і
Літ.:
Реформатский А.А. Введение в языковедение. 4 изд.
Беларуская граматыка. Ч. 1.
П.П.Шуба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)