ЛЕ́ЙТЭ (Leyte),

востраў у Філіпінскім архіпелагу. Пл. 7,2 тыс. км2. Даўж. з Пн на Пд 183 км. Нас. (з бліжэйшымі астравамі) каля 3 млн. чал. (1977). Рэльеф пераважна нізкагорны, ёсць патухлыя вулканы (г. Лобі, выш. да 1350 м). Складзены з пясчанікаў, сланцаў і каралавых вапнякоў, на У з алювіяльных адкладаў. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Ападкаў да 2000 мм за год. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы. Нац. паркі — Махагнао-Волькана, Куапніт-Балінсасаяо. Вырошчваюць какосавыя пальмы, цукр. трыснёг. Гал. горад і порт — Таклобан.

т. 9, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)