ЛЕ́ЗВІНКА,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на Пд ад р.п. Шуміліна. Пл. 0,21 км2, даўж. 590 м, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 10,2 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на ПнЗ да 12 м), разараныя, на Пн пад лесам.
Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае па ўсёй плошчы. У возеры расце вадзяны арэх — рэдкі від флоры, занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана ручаём з возерам Гародна, на ПнУ выцякае ручай у р. Зах. Дзвіна.
т. 9, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)