ЛАБЫ́НЦАЎ Юрый Андрэевіч (н. 17.3.1948, Масква),
расійскі літаратура- і кнігазнавец, гісторык культуры. Д-р філал. н. (1991). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1976, Польшча). У 1976—86 навук. супрацоўнік аддзела гісторыі кнігі Дзярж. б-кі СССР імя Леніна. З 1989 старшы, вядучы навук. супрацоўнік, з 1994 дырэктар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў Ін-та славяназнаўства і балканістыкі Рас. АН. Даследуе гісторыю, культуру і л-ру Беларусі 12—20 ст., Беларусь у Еўропе і свеце, гісторыю слав. старадрукаванай кнігі, узаемасувязь слав. літаратур. Апісаў і апублікаваў крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, што захоўваюцца ў розных краінах свету: «Кірылаўскія выданні Супрасльскай друкарні» (1978), «Славянская кірылаўская друкаваная кніжнасць XV — 1-й чвэрці XVII ст.» (1982), «Апісанне выданняў Нясвіжскай друкарні і друкарні Васіля Цяпінскага» (1985), «Кнігі Францыска Скарыны» ў Цэнтр. навук. б-цы АН УССР у Кіеве (1991), «Архіў беларускага Адраджэння: Дакумент. помнікі бел. царкоўнай і грамадз. гісторыі ў зборах Музея імя І.Луцкевіча ў Вільні» (1993) і інш.
Тв.:
Скарынаўскі каляндар. 2 выд. Мн., 1990;
В глубинном Полесье: (Турово-Пинская земля). М., 1989;
Ставшие ее частью. М., 1990;
Пачатае Скарынам: Бел. друкав. літ-ра эпохі Рэнесансу. Мн., 1990;
«Зерцало жития...»: З літ. спадчыны Францыска Скарыны.
Мн., 1991; «Напой росою благодати...»: Малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мн., 1992; Старая казка Палесся: (Турава-Пінская зямля). Мн., 1993; W mieście zwanym Zabłudowem. Białystok, 1995 (разам з Л.Л.Шчавінскай); Воссиявший нам на Руси. Гомель; М., 1996.
т. 18, кн. 1, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)