ЛІ́ПНА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнагосніца, за 17 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 1,18 км2, даўж. каля 3,9 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 9 км. Пл. вадазбору 40 км2. Паўн. ўсх. схілы катлавіны выш. 25—30 м (паўд.-зах. — 10—20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыб. 4—6 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у канцавых частках возера выш. іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. 4 астравы агульнай пл. 2,9 га, у паўн. ч. возера мелі. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 30 м. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Ходцы, на схілах адзначаны крыніцы.
т. 9, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)