ЛІЛЕО́ПСІДЫ,
клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, семядолю. Каля 20 парадкаў, больш за 60
Пераважна травяністыя расліны. Дравяністыя Л. трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не расце. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).
Літ.:
Флора Европейской части
Козловская Н.В. Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)