ЛІ́ЕПІНЬШ ((Liepińš) Харый) (н. 15.12. 1927, Тэрнейская воласць, Латвія),

латышскі акцёр. Нар. арт. Латвіі (1978). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў драм. студыю пры Дзярж. маст. т-ры Латвіі імя Я.Райніса (1949), з 1947 акцёр гэтага т-ра (з 1989 т-р Дайлес). Мастацтва акцёра вызначаецца высокім прафес. майстэрствам, дынамізмам, глыбокім псіхалагізмам у трактоўцы вобразаў. Сярод роляў: Рамэо, Гамлет («Рамэо і Джульета», «Гамлет» У.Шэкспіра), Тот («Гуляў я, скакаў» Я.Райніса), Эдгар («У агні» Р.Блаўмана), Бранд («Бранд» Г.Ібсена), Едыгей («I больш века доўжыцца дзень» паводле Ч.Айтматава). Здымаецца ў кіно.

Літ.:

Dzene L. Dialogs ar Hariju Liepińšu. Riga, 1977.

т. 9, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)