ЛЁТЦЫ,
возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Шэвінка, за 14 км на 3 ад Віцебска. Пл. 0,31 км2, даўж. каля 1,3 км, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 28,9 км2. Схілы катлавіны выш. 25—30 м, параслі хмызняком, паўн.-зах. схілы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраны іл. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 20 м. Праз возера цячэ р. Вужніца. Уваходзіць у зону адпачынку Астроўна—Лётцы.
т. 9, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)