КУРА́НТЫ

(ад франц. coürant цякучы, бягучы),

старадаўняя назва вежавых або вял. пакаёвых гадзіннікаў з музычным механізмам, якія б’юць з пэўнай меладычнай паслядоўнасцю ці выконваюць невял. музычныя п’есы. З найб. вядомых — К. Маскоўскага Крамля.

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)