КУПАРВА́СЫ,

тэхнічная назва крышталегідратаў сульфатаў некаторых цяжкіх металаў. Найб. пашыраны жалезны К. — FeSO4 7H2O (гл. Жалеза злучэнні), медны К. — CuSO4 5H2O (гл. Медзі злучэнні), нікелевы К. — NiSO4 7H2O, цынкавы К. — ZnSO4 7H2O.

т. 9, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)