КРУХМА́Л,
асноўны рэзервовы вуглявод раслін. Складаецца з лінейнай амілозы (каля 25%) і разгалінаванага амілапекціну (каля 75%). Белы парашок без паху і смаку. Не раствараецца ў халоднай вадзе, у гарачай утварае калоідны раствор. У растворы ёду набывае сіні колер. Біясінтэз К. праводзіцца глюказілтрансферазамі. Утвараецца ў клетачных арганелах (хларапластах і амілапластах), адкладваецца ў выглядзе зярнят, назапашваецца ў насенні, клубнях, карэнішчах і цыбулінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)