КРАН (галанд. kraan),
1) запорны клапан, у рухомай дэталі якога ёсць адтуліна для прапускання патоку вадкасці або газу. Бываюць прахадныя (з прамалінейным рухам патоку), вуглавыя (з адхіленнем патоку на 90°) і троххадовыя (з адвольным злучэннем трох трубаправодаў). К.
2) Прыстасаванне, з дапамогай якога кіруюць пнеўматычнымі тармазамі поезда. Устанаўліваецца ў кабіне машыніста (у вагонах ёсць стоп-К.).
3) Агульная назва машын для падымання і пераносу грузаў на адлегласць вылету стралы або кансолі (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)