КО́ВАЛЬ Уладзімір Іванавіч (н. 7.1.1952, в. Адэльск Гродзенскага р-на),
бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Гомельскі ун-т (1976), з 1975 праиуе ў ім (з 1985 нам. дэкана, з 1990 заг. кафедры). Даследуе фразеалогію, этналінгвістыку, міфалогію, лінгвістыку тэксту. Аўтар манаграфій «Беларускія народныя святы і звычаі» (1993, з В.С.Новак), «Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы» (1995), «Усходнеславянская этнафразеалогія: дэрывацыя, семантыка, паходжанне» (1998), «Слоўніка новых і найбольш ужывальных замежных слоў» (1992), «Слоўніка актуальных замежных слоў» (2003) і інш.
Тв.:
Чым адгукаецца слова: Фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях. Мн., 1994;
Слово поведает нам...: (Отражение мифол. представлений в лексике рус. и белорус. языков). Гомель, 1995.
т. 18, кн. 1, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)