КЕ́ЛЕР ((Keller) Вільгельм) (н. 8.8.1920, г. Вельс, Аўстрыя),

аўстр. музыказнавец, педагог, кампазітар. Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання. Вучань І.Н.Давіда і Г.Абендрота. У 1945—60 выкладчык Вышэйшай муз. школы Моцартэума ў Зальцбургу, Паўн.-Зах. муз. акадэміі ў г. Дэтмальд, з 1962 адзін з кіраўнікоў Ін-та Орфа пры Моцартэуме (з 1964 праф.). Вядзе курсы муз. выхавання па сістэме К.Орфа ў многіх краінах свету. Даследаваў метады выкарыстання музыкі ў лячэбнай педагогіцы. Аўтар муз.-пед. дапаможнікаў, крытычных прац. Сярод муз. твораў хары, песні, музыка для дзяцей, да драм. спектакляў, кіна- і тэлефільмаў.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)