КАШО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Усыса (выцякае з возера пад назвай Гаражанка), за 4 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 4,15 км2, даўж. 6,4, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 17,1 м, даўж. берагавой лініі 21,7 км. Пл. вадазбору 60,1 км2. Схілы катлавіны выш. да 6 м (на Пн да 10 м), разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ параслі лесам. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтр. ч. дна выслана сапрапелем. 2 невял. астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае да глыб. 1,5 м. Адзначана гнездаванне рэдкай на Беларусі птушкі — вял. крахаля.
т. 8, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)