КА́РПАЎ (Яўціхій Паўлавіч) (7.11.1857, г. Карачаў Бранскай вобл., Расія — 3.1.1926),
расійскі рэжысёр, драматург. Засл. рэжысёр Расіі (1921). З 1887 працаваў акцёрам у Яраслаўлі. У 1896—1900 гал. рэжысёр, у 1916—26 рэжысёр Александрынскага т-ра, у 1901—16 — Суворынскага т-ра ў Пецярбургу. Паставіў п’есы «Мяшчане» (1917) і «На дне» (1919) М.Горкага і інш. Напісаў больш за 20 п’ес з нар. жыцця («Цяжкая доля», 1882; «Рабочая слабодка», 1891; «Мірская ўдава», 1897) і побыту памешчыкаў («Чары кахання», «Ранняя восень» і інш.). Аўтар успамінаў пра В.Ф.Камісаржэўскую, А.П.Чэхава і інш.
т. 8, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)