КАРДО́ЎСКІ (Дзмітрый Мікалаевіч) (5.9.1866, г. Пераслаўль-Залескі Яраслаўскай вобл., Расія — 9.2.1943),

расійскі мастак, педагог. Засл. дз. маст. РСФСР (1929). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892—96, 1900—02) у П.​Чысцякова і І.​Рэпіна, школе А.​Ажбе ў Мюнхене (1896—1900). З 1907 праф., з 1911 правадз. чл. Пецярбургскай АМ. Выкладаў у Пецярбургскай АМ (1903—18), маск. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1920—30) і інш. Майстар кніжнай ілюстрацыі (малюнкі да «Каштанкі» А Чэхава, 1903; «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, 1907—12; «Рускіх жанчын» М.​Някрасава, «Рэвізора» М.​Гогаля, абедзве 1922; «Пятра I» А.​М.​Талстога, 1932). Аўтар карцін, акварэлей, малюнкаў, прысвечаных эпосе Пятра I, пушкінскаму часу, дзекабрыстам («На Сенацкай плошчы», 1927, і інш.). Працаваў як тэатр. мастак у маск. Малым т-ры.

Тв.:

Об искусстве: Воспоминания, статьи, письма. М., 1960.

Літ.:

Подобедова О.И. Д.Н. Кардовский. М., 1957.

Дз.Кардоўскі. Ілюстрацыя да «Рэвізора» М.​В.​Гогаля. 1922.

т. 8, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)