КАРАТКЕ́ВІЧ (Нэлі Васілеўна) (н. 18.1.1937, г. Пенза, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю Бранскага абл. драм. т-ра (1961), Ленінградскі ін-т культуры (1981). Працавала ў т-рах Гомеля (1966—67), Магілёва (1970—75), Гродна (1975—81), Бранска, Ноўгарада. У 1985—86 у Дзярж. маладзёжным т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца ўнутр. псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абл. драм. т-ры — Паўлінка («Паўлінка» Я.Купалы), Зубрыч («Трывога» А.Петрашкевіча), Іванская («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Г.Ібсена); у Гродзенскім абл. драм. т-ры — Каця («Трэцяга не дадзена» Л.Караічава), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Ларыса («Беспасажніца» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш.
Р.І.Баравік.
т. 8, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)