КА́РАЎ (Францішак) (10.12.1731, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 30.7.1802),
бел. архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока; педагог. Праф. архітэктуры. У 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оршы і Пінска, архітэктуры — у Полацку ў Г.Лянкевіча. З 1769 выкладаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме (у 1772—74 заг. кафедры архітэктуры, з 1786 рэктар). У 1779—86 рэктар езуіцкага калегіума ў Оршы. Кіраваў буд-вам езуіцкага касцёла ў Полацку.
т. 8, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)