КАМЕ́НСКІ (Васіль Васілевіч) (17.4.1884, каля г. Перм, Расія — 11.11.1961),

рускі паэт. Друкаваўся з 1904. Футурыст (гл. Футурызм). Быў блізкі да У.Маякоўскага. Яго «прывольны раман» «Сценька Разін» (1915) прасякнуты рамант. вальналюбствам. Раннія вершы пад уплывам футурыстычных поглядаў пазначаны слоўным эксперыментатарствам. У паэмах «Сценька Разін» (1912—20), «Емяльян Пугачоў» (1931), «Іван Балотнікаў» (1934) героям нададзены рысы былінна-песенных асілкаў. Аўтар аповесці «27 прыгод Хорта Джойса» (1924), рамана «Пушкін і Дантэс» (1928).

Тв.:

Поэмы. М., 1961;

Стихотворения и поэмы. М.; Л., 1966;

Путь энтузиаста: Автобиогр. повесть. Пермь, 1968.

Літ.:

Гинц С. Василий Каменский. Пермь, 1984.

т. 7, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)