КАМАРО́ЎСКІ (Яўген Міхайлавіч) (н. 26.8.1930, в. Савані Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1965). Скончыў БДУ (1954). З 1957 у БелТА, з 1962 у БДУ. Даследуе бел. дыялекталогію, стылістыку, культуру мовы, бел.-польск. моўнае ўзаемадзеянне. Аўтар прац «Беларускі правапіс» (1965), «Беларуская мова. Арфаграфія» (1972), адзін з аўтараў (з Е.С.Мяцельскай) «Слоўніка беларускай народнай фразеалогіі» (1972), вуч. дапаможнікаў «Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя» (1979), «Беларуская мова» (2-е выд., 1993).
Тв.:
Сучасная беларуская арфаграфія. Мн., 1985;
Сучасная беларуская мова. 2 выд. Мн., 1995 (у сааўт.).
т. 7, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)