КА́БУШКІН (Іван Канстанцінавіч) (падп. мянушкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў; 15.2.1915, в. Малахоўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 1943),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У пач.Вял.Айч. вайны трапіў у акружэнне, прыйшоў у Мінск і ўключыўся ў антыфаш. барацьбу. На чале невял. баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі. З мая 1942 кіраўнік аператыўнай групы Мінскага падп. гаркома КП(б)Б па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. 4.2.1943 схоплены гітлераўцамі пры выкананні баявога задання. Загінуў у фаш. катавальнях. Помнікі ў пас. Мірны Баранавіцкага р-на, на радзіме.