КАЎХУ́ТА (Генадзь Адамавіч) (3.10.1940, г. п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1998),
бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Д-р тэхн. н. (1996). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1965). З 1965 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац. АН Беларусі. Навук. даследаванні па тэхналогіі перапрацоўкі ядз. паліва і адходаў дэзактывацыі, распрацоўцы методык вызначэння ізатопаў стронцыю-90 і трансуранавых элементаў у біял. аб’ектах, вывучэнні трансфармацыі радыенуклідаў у мінералах глебы і магчымасцей іх фіксацыі.
т. 8, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)