ЗА́ВАЙЦЬ,
вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на 3 ад г. Нароўля, 190 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Ельск. 447 ж., 187 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 6, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)