ЖЫТКО́Ў (Барыс Сцяпанавіч) (11.9.1882, г. Ноўгарад, Расія — 19.10.1938),

рускі пісьменнік. Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1906), Петраградскі політэхн. ін-т (1916). Працаваў іхтыёлагам, капітанам н.-д. судна, штурманам парусніка, рабочым-металістам, кіраўніком тэхн. вучылішча, быў марскім афіцэрам і інш. Друкаваўся з 1924. Аўтар марскіх аповесцей (зб-кі «Злое мора», 1924; «Марскія гісторыі», 1925—37), п’ес («Пяты мост», 1927, «Сем агнёў», 1929), навук.-маст. кніг («Пра гэтую кнігу», 1927, «Параход», 1935, і інш.), «Апавяданняў пра жывёл» (1935). Стварыў дзіцячую аповесць-энцыклапедыю «Што я бачыў» (1939) і інш. На бел. мову творы Ж. пераклаў С.Міхальчук і інш.

Тв.:

Избранное. М., 1988;

Рассказы о животных. М., 1988;

Что я видел. М., 1993;

Бел. пер. — Пра малпачку. Вільня, 1933;

Марскія гісторыі. Мн., 1938;

Марскія гісторыі. М., 1961.

Літ.:

Жизнь и творчество Б.С.Житкова. М., 1955;

Чуковская Л. Борис Житков. М., 1955;

Черненко Г.Т. Вечный Колумб. Л., 1982.

І.У.Саламевіч.

т. 6, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)