ЖЫ́ЖМА,
рака на тэр. Літвы і Беларусі, правы прыток р. Гаўя (бас. р. Нёман). Даўж. 82 км. Пл. вадазбору 584 км2. Пачынаецца ў Шальчынінкскім р-не Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім р-нах Гродзенскай вобл. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шыр. да 800 м. Рэчышча на працягу 27,4 км ад в. Мікянцы Воранаўскага р-на каналізаванае, шыр. ад 5 да 15 м. Берагі пясчана-глеістыя, стромкія, часам абрывістыя.
т. 6, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)