ДЭРМАТАГЕ́Н (ад дэрмата... + ...ген),
вонкавы шчыльны (без міжклетнікаў) слой клетак першаснай утваральнай тканкі (мерыстэмы) у кончыках каранёў пакрытанасенных раслін. Утварае эпіблему з каранёвымі валаскамі. У двухдольных удзельнічае ў фарміраванні каранёвага чахольчыка. На верхавінках паветраных каранёў архідных, ароідных і некат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)