ДЫАКСА́Н, дыэтылендыаксід цыклічны просты эфір, O(CH2)4O. Бясколерная вадкасць з эфірным пахам, tпл 11,3 °C, tкіп 101,32 °C, шчыльн. 1033, 61 кг/м³ (30 °C). Змешваецца з вадой, спіртам, эфірам. Хім. ўласцівасцямі падобны да аліфатычных простых эфіраў. Выкарыстоўваюць як растваральнік ацэтылцэлюлозы, мінер. масел, алеяў, фарбаў, воскаў і інш. Таксічны, ГДК 10 мг/м³.

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)