ДУБІНО́ЎСКІ (Лазар Ісаакавіч) (1.5.1910, г. Фалешты, Малдова — 29.11.1982),

малдаўскі скульптар. Нар. маст. Малдовы (1963). Чл.-кар. АМ СССР (з 1954). Вучыўся ў АМ у Бухарэсце (1925—30). Яго работы вызначаюцца дынамікай, эмацыянальнасцю. Аўтар партрэтаў рум. мастака К.Бабы, Хо Шы Міна (Дзярж. прэмія Малдавіі 1970), помнікаў Р.Катоўскаму, «Гераічнаму камсамолу» ў Кішынёве, станковых кампазіцый (трылогія «Бацькі і дзеці», 1957, «Ціраспальскія швачкі», 1962) і інш.

Л.Дубіноўскі. Ціраспальскія швачкі. 1962.

т. 6, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)