ДЖЭЙХА́Н
(Ceyhan),
рака на Пд Турцыі. Даўж. 474 км, пл. бас. 21,2 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Армянскага Таўра, ніжняе цячэнне — на нізіне Чукурава, упадае ў заліў Іскендэрон Міжземнага м., утварае дэльту. Сярэдні расход вады каля 230 м3/с. Зімняя паводка. Выкарыстоўваецца на арашэнне. У даліне — г. Джэйхан.
т. 6, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)