ГО́ЎМАН,

Чжун, у старажытнакітайскай міфалогіі памочнік першапродка і культ. героя Фусі. Уяўлялі яго з целам птушкі і тварам чалавека, які сядзіць на двух драконах. Лічылі таксама, што Гоўман — дух лёсу або дух дрэва.

т. 5, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)