ГЕРЭ́РА

(Guerrero) Марыя (1863 ці 1868, Мадрыд — 23.1.1928),

іспанская актрыса. Вучылася ў Мадрыдскай кансерваторыі. Дэбютавала ў т-ры «Эспаньёль» (Мадрыд). Стварыла і ў 1896—1909 кіравала (разам з мужам, акцёрам Ф.Дыясам дэ Мендоса) трупай «Герэра—Мендоса», у 1908—24 — т-рам «Прынсеса» (у 1931 т-ру прысвоена яе імя). Ставіла творы нац. і сусв. класікі (Лопэ дэ Вэга, Х.Руіс дэ Аларкон-і-Мендоса, Тырса дэ Маліна, П.Кальдэрон, Ф.Шылер і інш.), у якіх іграла галоўныя ролі.

т. 5, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)