ГАЯ́С

(Goáis),

штат у цэнтр. ч. Бразіліі. Займае ч. Бразільскага пласкагор’я. Пл. 340,2 тыс. км². Нас. 4013 тыс. чал. (1991). Адм. ц. Гаянія. Аснова эканомікі — экстэнсіўная жывёлагадоўля (зебупадобная буйн. раг. жывёла). Вырошчванне кавы і бавоўны, мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва і пладаводства. Збор натуральнага каўчуку. Здабыча золата, алмазаў, нікелевай руды. Прам-сць: харч., папяровая і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны.

т. 5, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)