Гарва (Garua, Garoua), горад на Пн Камеруна. Адм. ц.Паўн. вобласці 160 тыс.ж. (1992). Порт на правым беразе р. Бенуэ (абслугоўвае таксама Рэспубліку Чад). Аэрапорт. Вываз бавоўны, арахісу, мяса, воўны, скур. Харч., бавоўна-ачышчальная, тэкст.прам-сць.