ГІМЕНЕ́Й,
у грэчаскай і рымскай міфалогіі бог шлюбу, сын Дыяніса і Афрадыты (ці Апалона і адной з муз). Яго ўяўлялі прыгожым юнаком з гірляндамі кветак і факелам у руцэ. Гіменій — спявак і музыкант, раптоўна памёр (ці страціў голас) на вяселлі Дыяніса. Каб увекавечыць Гіменія, яго імя абвяшчалі на вяселлях, а ўрачыстую песню ў гонар маладых
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)