ГЁЙГЁЛЬ,

Гекгёль, возера на паўн. схіле хр. Муроўдаг, у Азербайджане, на выш. 1566 м. Пл. 0,78 км². Глыб. да 100 м. Утварылася ў выніку абвалу і запруджвання р. Агсу ў час землетрасення. Горнакліматычны курорт. Турызм.

т. 5, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)