ВЫЖЫВА́ЛЬНАСЦЬ у біялогіі, 1) ступень захавання папуляцыі або віду ва ўмовах навакольнага асяроддзя ў
2) Колькасць асобін, якія дажылі ў папуляцыі да пэўнага ўзросту. Вызначаецца ў працэнтах. Часта выжывальнасць вымяраюць адносінамі колькасці дарослых асобін, якія размнажаліся, да колькасці тых, што нарадзіліся ў кожным пакаленні. Кожны від мае сваю характэрную крывую выжывальнасці. Звычайна выжывальнасць адваротна прапарцыянальная плоднасці, але яна можа зведваць значныя ваганні пад уплывам прыродных (кліматычныя ўмовы, кормнасць угоддзяў, канкурэнцыя з
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)