ВАШЧЫ́НА штучная, тонкія васковыя лісты з адпрасаванымі на іх шасцівугольнымі донцамі пчаліных ячэек. Вашчыну замацоўваюць у рамках і ўстаўляюць у вулей, што палягчае і паскарае пабудову пчоламі сот правільнай формы, спрыяе павышэнню прадукцыйнасці пчалінай сям’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)