ВАЙЦЕ́НКА Уладзімір Сяргеевіч
(н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне геамеханікі. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.:
Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;
Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;
Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.Дз.Шантарыным).
т. 3, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)