ВІСМУЦІ́Н,
вісмутавы бляск, мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Колер алавяна-белы да свінцова-шэрага. Бляск металічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)