Булонь-сюр-Мер (Boulogne-sur-Mer), горад на Пн Францыі. Засн.стараж. рымлянамі. 96 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт у прал. Па-дэ-Кале. Пасажырскія зносіны з Дуўрам і Фолкстанам (Вялікабрытанія). Буйны рыбалавецкі і рыбапрамысл. цэнтр. Суднабудаванне, металаапр., металург., цэм., хім., ільноапрацоўчая, тэкст.прам-сць. Музей. Турызм. Арх. помнікі 12—18 ст.